Працаўнік / Берман Евгений
 

Працаўнік

0.00
 
Берман Евгений
Працаўнік
Обложка произведения 'Працаўнік'

Не, вы сабе як хочаце, а я сваю працу люблю. Ну вось люблю — і ўсё тут! І не кажыце мне пра ўмовы, пра павышаную вільготнасць ды спякоту, пра тое, што фізічныя нагрузкі вялікія, пра рызыку прафесійнага захворвання ці нават траўмы. Усё я ведаю: і колькі маіх калег са шпіталяў не вылазіць, і якія ў мяне шанцы спакойна дапрацаваць да пенсіі, і пра тое, якія хваробы мяне ў старасці чакаюць — а магчыма, і значна раней, хто ж ведае… Ды каму зараз лёгка, хлопцы? Ну так, праўда ваша, пра спецвопратку ды тэхніку бяспекі гаспадар з большага не надта клапоціцца. Але мне, шчыра кажучы, гэтыя штучкі-дручкі самому не вельмі да спадобы. Канешне, у ахоўным камбінезоне больш бяспечна. Прынамсі, так лічыцца. А тое, што ў ім і працаваць нязручна, і адчувальнасць не тая — гэта, па-вашаму, дробязі? Галоўнае ж у нашай справе — гэта каб спажывец быў задаволены. Ну і як яго задавальняць, калі дзейнічаць даводзіцца нават не навобмацак, а на голай, прабачце, інтуіцыі? Не, я за старыя добрыя метады. Няхай сабе і не самыя бяспечныя, затое надзейныя.

Так, праўда ваша, не ўсё ў маёй працы сахар ды мёд. Здараецца і так, што не адпачнеш пасля смены як трэба, а гаспадар ужо зноў выклікае. І замяніцца ніяк нельга — вы ж разумееце, я ў яго адзін такі. Унікальны, можна сказаць, спецыяліст, адзіны ды непаўторны. Канешне, ёсць зараз розныя сродкі, каб працоўную форму часова падтрымаць, допінгі-шмопінгі, стымулятары ўсялякія, тое-сёе. Але гаспадар мой іх не вельмі любіць. Кажа, маўляў, не падабаецца яму, калі я працую, як заведзены аўтамат. Без душы, без агеньчыку, кажа — гэта зусім не тое. «У нашай справе галоўнае што? — пытаецца ў мяне. І сам жа адказвае. — Галоўнае, даражэнькі, гэта імправізацыя, настрой ды натхненне». І, далібог, ён цалкам мае рацыю.

Адно толькі мяне трывожыць, сябры. Нешта мой гаспадар апошнім часам яўна аддае перавагу адной кліентцы. Я нічога не кажу, з ёю працаваць і выгодна, і прыемна, і яна да мяне добра ставіцца — ласкава ды спагадліва. Але ж калі ўсю ўвагу толькі ёй удзяляць, дык астатнія разбягуцца. Я ўжо і так, і сяк гаспадару намёкі рабіў — а ён хоч бы хны. Нават гаворку заводзіць пра пастаянны кантракт. Добра, калі пратрывае гэты кантракт колькі год — а мо лясне, і што тады? Каму тады ён будзе патрэбны, старэча? А пра мяне, ягонага лепшага сябра і памочніка, і казаць няма чаго. Эх, доля наша, доля хрэнава… ці, як лаціняне казалі: «Fortuna non penis, in manus non recipe». Што ўжо праўда, то праўда — фартуна не я, у руку не возьмеш...

Вставка изображения


Для того, чтобы узнать как сделать фотосет-галлерею изображений перейдите по этой ссылке


Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Если вы используете ВКонтакте, Facebook, Twitter, Google или Яндекс, то регистрация займет у вас несколько секунд, а никаких дополнительных логинов и паролей запоминать не потребуется.
 

Авторизация


Регистрация
Напомнить пароль