Шчасце / Берман Евгений
 

Шчасце

0.00
 
Берман Евгений
Шчасце
Обложка произведения 'Шчасце'

— Бацька, а вось табе для шчасця што трэба? — спытаўся Янка, закідваючы на сані чарговую вязанку галля.

— Дзівак ты, хлопец, — з'едліва адказаў Тодар. — Мелі б мы каня — вось і было б нам шчасце. Ва ўсякім разе, не давялося б зараз дровы цягаць на сваім карку. І каб палетак узараць, не трэба было б гэтаму скнары Цімоху у ножкі падаць ды самагонкаю яго паіць — дай, маўляў, свайго Гузіка на дзень ці два. А потым яшчэ выслухваць розную лухту ды плёткі, што той Цімох па вёсцы разносіць — маўляў, і кармілі мы ягонага коніка дрэнна, і абыходзіліся з ім не так! Як быццам бы мы вінаватыя, што наша Сіўка ўпала летась. Паспрабуй зараз набяры грошай на каня!

— Ну, у Мойшы пазычыць можна, — разважліва вымавіў Янка.

— Ага, пазычыць. Пазыч у жыда жонку, дык назад з дзецьмі аддасі. Каб нават і думаць не смеў пра гэткае глупства! Увогуле без апошніх портаў застанемся! Пазычыць яму...

Тодар яшчэ бурчэў нешта сабе пад нос, калі Янка, углядзеўшыся ў гушчар леса, нечакана здзіўлена свіснуў.

— А гэта яшчэ што за звер? — спытаўся ён у бацькі, паказаўшы на цёмную постаць сярод зараснікаў алешніку.

— Чакай, чакай… на лося быццам бы не падобны. Бач, які хвост… і рогаў няма! Відаць, конік чыйсці збег. Трэба злавіць, бо воўкі з'ядуць. А ну, пойдзем ціхенька...

Яны бязгучна, хаваючыся за хмызняком, падкраліся да алешнікавай курцінкі. Спыніліся — і абодва разявілі роты ад здзіўлення.

Гэта і сапраўды быў конь. Прынамсі, што датычыць задняй часткі. І зусім непадобны да нізкарослых сялянскіх конікаў. Хутчэй ён нагадваў пародзістага арабскага скакуна, якога Янка аднойчы бачыў у панскім маёнтку. Стройныя моцныя ногі, гнуткая спіна… Але замест конскай пысы быў твар. Мужчынскі, з павойнай барадой, даволі малады і прыгожы, з правільнымі рысамі. Але твар гэты быў скажоны грымасаю пакуты — на задняй левай назе істоты віднелася глыбокая крывавая рана, відавочна ад воўчых зубоў.

— Бацька, не можа быць! Гэта ж… як там яго… кентаўр. Чалавек і конь разам, — успомніўшы пачатковую школу і настаўніка — вялікага аматара міфалогіі, уражана вымавіў Янка. Але дагаварыць не паспеў. Кентаўр пачуў шэпт і імгненна павярнуў галаву ў іх бок. Пабачыўшы людзей, ён схамянуўся і, крыху накульгваючы, але з неймавернай хуткасцю ірвануўся ў гушчар. Некалькі хвілін абодва, аслупянеўшы, не маглі вымавіць ані слова. Першы ачуняў Янка.

— Ну вось, бацька, а ты кажаш: каня, каня. Вунь хлопец мае каня, ды яшчэ якога: і згубіць нельга, і не ўкрадзе ніхто. І што? Надта ён з гэтага шчаслівы?

Вставка изображения


Для того, чтобы узнать как сделать фотосет-галлерею изображений перейдите по этой ссылке


Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.
Если вы используете ВКонтакте, Facebook, Twitter, Google или Яндекс, то регистрация займет у вас несколько секунд, а никаких дополнительных логинов и паролей запоминать не потребуется.
 

Авторизация


Регистрация
Напомнить пароль